Сустрэча саветнікаў лідараў краін "нармандскай чацвёркі" праходзіць ў Мінску

9 декабря 2017

Сустрэча саветнікаў лідараў краін "нармандскай чацвёркі" праходзіць сёння ў Мінску.

Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Вядома, што пасяджэнне закрытае для прэсы. Саветнікі кіраўнікоў дзяржаў абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне. У прыватнасці, як раней заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, адной з галоўных тэм стане абмен палоннымі паміж Кіевам і Данбасам.