Усе кіраўнікі дзяржаў АДКБ прыбылі ў Беларусь

30 ноября 2017

Усе кіраўнікі дзяржаў АДКБ прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі. Гэта лідары Казахстана, Кыргызстана, Арменіі, Таджыкістана і Расіі.

Сёння раніцай прыляцелі Серж Саргсян і Эмамалі Рахмон. А некалькі гадзін таму прызямліўся лайнер расійскага прэзідэнта. У Нацыянальным аэрапорце Мінск Уладзіміра Пуціна сустракаў Прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў.