Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая

8 апреля 2015

Міністра замежных спраў Кітая сёння сустракалі і ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. Падчас перамоў Уладзімір Макей і Ван І абмеркавалі важныя пункты ўзаемадзеяння дзвюх краін. Бакі грунтоўна разгледзелі далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся надаваць адмысловую ўвагу пашырэнню сувязяў у эканамічнай сферы.

Ці Сінь, спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі TST: "Нашы спецыялісты прыехалі ў Беларусь упершыню, на Белшыне таксама першы раз. Мы тут працуем з 8 да 18 шэсць дзён на тыдзень. Мы разам працуем са спецыялістамі, з рабочымі Белшыны. Усё робім разам. Зразумела, у нас 5 чалавек, не могуць 5 чалавек запусціць такую вялікую лінію, таму трэба рабіць усё разам".

Міністр замежных спраў Кітая адзначыў выніковасць і плённасць развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства дзвюх дзяржаў. Паводле яго слоў, перад двума бакамі стаіць толькі адна задача - ператварыць высокі ўзровень палітычных адносін у больш адчувальныя і рэальныя вынікі эканамічнага супрацоўніцтва.

Тан Лухаа, кіраўнік прадстаўніцтва карпарацыі ZTE ў Беларусі, Украіне і краінах Балтыі: "Мне здаецца, Беларусь - такая краіна вельмі, ёсць такое слова, самавітая. Вельмі чыстая, прыгожая, народ добры, заўсёды дапамагаюць. Мне вельмі спадабалася ваша краіна".

Асаблівую ўвагу на сустрэчы ў МЗС надалі пытанням падрыхтоўкі маючага адбыцца візіту старшыні КНР у Беларусь. Ён запланаваны на 10-12 мая. Бакі прадоўжаць актыўную працу па падрыхтоўцы праграмы дадзенага візіту і пакета дакументаў да падпісання.