Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам

30 июня 2016

Інвестыцыйнымі планамі Беларусі і Чэхіі падзяліўся сёння міністр замежных спраў нашай краіны пасля сустрэчы са сваім калегам Любамірам Зааралекам. Паводле слоў Уладзіміра Макея, дзяржавы паставілі планку ў 500 мільёнаў еўра. Па аб'ёмах экспарту Чэхія ўваходзіць у трыццатку краін - асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Уладзімір Макей адзначыў, што і Беларусь, і Еўрасаюз ставяць адны і тыя ж мэты ў сферах бяспекі, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўдасканаленні грамадства і дзяржавы.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"Патэнцыял адносін Беларусі і Чэхіі далёка не вычарпаны. У першую чаргу гэта тычыцца гандлёва-эканамічнай сферы. Гэта павінна разглядацца як фундамент узаемадапаўняльных сумесных праектаў на тэрыторыі ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза. Вельмі важна, што ў новых геапалітычных рэаліях нашы калегі з краін Еўрапейскага саюза, і ў першую чаргу з Чэхіі, бачаць у Беларусі адкрытага для дыялогу надзейнага партнёра і гатовы да сумеснага пошуку новых формаў супрацоўніцтва".

І сёння кіраўнік чэшскага МЗС ушанаваў памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Дэлегацыя ўсклала вянок да манумента Перамогі. Чакаецца, што сёння ў Мінску адкрыюць новы будынак пасольства Чэхіі.