Уладзімір Макей і Андрэа Віктарын абмеркавалі беларуска-еўрапейскі дыялог

7 марта 2017

На сустрэчы ў Мінску кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны і кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі разгледзелі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і далейшае развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін.

Таксама бакі надалі ўвагу арганізацыі шэрагу сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку чарговаму раўнду пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь - ЕС і перспектывам удзелу Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства" сёлета ў лістападзе.

"Усходняе партнёрства" - гэта запушчаная 8 гадоў таму ініцыятыва Бруселя па збліжэнні з шасцю постсавецкімі краінамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Украінай.