Уезд для грамадзян Беларусі ў расійскіх аэрапортах будзе аблегчаны.

9 июня 2017

Пра гэта сёння журналістам заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Нагадаем, з 15 мая змянілася тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі ў Расію.

Усе рэйсы з унутраных тэрміналаў пераведзены ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Ажыццяўляецца пагранічны кантроль. Мяркуецца, што ў далейшым спіс будзе загадзя перадавацца расійскай пагранслужбе і пасажырам пасля прыбыцця не прыйдзецца праходзіць ніякіх працэдур. Аляксандр Сурыкаў таксама распавёў аб некаторых карэкціроўках. 1 чэрвеня ў Расіі ўступіў закон, які забараняе працаваць прафесійнымі шафёрамі вадзіцелям з замежнымі правамі. Зрэшты, беларусам расійскія правы не спатрэбяцца.

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі:

"Шчыра кажучы, не ўсё ўлічылі, прымаючы закон. Пасля лета будуць прымацца да яго папраўкі, які выключаць патрабаванне, што трэба мець расійскія правы вадзіцелям з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, зразумела, і Беларусі. Ёсць дамоўленасць, што на найбліжэйшым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу на наступным тыдні, урадамі дзвюх краін будзе прыняты часовы акт, які скасуе патрабаванне мець расійскія правы для беларускіх вадзіцеляў".

У канцы чэрвеня Беларусь і Расія адзначаюць 25-годдзе дыпадносін. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, характэрнай асаблівасцю двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца інтэнсіўны дыялог.

Сёлета адбыліся ўжо тры сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, а таксама прэм'ер-міністраў. Рэгулярна праводзяцца кансультацыі паміж МЗС на розных узроўнях па шырокім спектры пытанняў. Дынамічна развіваюцца і гандлёва-эканамічныя адносіны.