Важны этап выбарчай кампаніі Беларусі завяршаецца - пачынаецца працэдура рэгістрацыі

15 января 2024

Важны этап выбарчай кампаніі Беларусі завяршаецца сёння. Гэта вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне маглі вылучыць свайго прэтэндэнта.

На працягу некалькіх тыдняў ініцыятыўныя групы збіралі подпісы. У краіне створана 12 514 выбарчых акруг. А ў перыяд з 16 па 30 студзеня будзе праводзіцца працэдура рэгістрацыі і выдача кандыдатам пасведчанняў.

Выбарчая кампанія стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. 25 лютага нам трэба вызначыцца з кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.