Важнасць мінскіх пагадненняў адзначылі ў Еўрасаюзе, каменціруючы забойства Аляксандра Захарчанкі

4 сентября 2018

Важнасць мінскіх пагадненняў адзначылі ў Еўрасаюзе, каменціруючы забойства кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі. Прадстаўнікі ЕС ва Украіне паведамілі, што прадоўжаць працаваць над поўным выкананнем мінскіх пагадненняў, якія застаюцца надзейнай асновай для ўстойлівага палітычнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. У ЕС таксама гатовы працягваць падтрымку дыпламатычнай работы ў нармандскім фармаце, а таксама трохбаковую кантактную групу і спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ.