У Жэневе стартуе 69-я сесія Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Удзел прыме і Уладзімір Макей

20 апреля 2021

Актуальныя пытанні міжнароднага парадку і беларускі падыход да глабальных выклікаў. У Жэневе сёння стартуе 69-я сесія Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Удзел прыме кіраўнік МЗС нашай краіны. Напярэдадні ў Швейцарыі Уладзімір Макей сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. Таксама міністр замежных спраў перадаў кіраўніку Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці інструмент аб далучэнні да Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамузораў. Гэта дазволіць павысіць прывабнасць Беларусі для замежных інвестараў.