У ЦВК назвалі даты і час выступленняў у СМІ кандыдатаў у прэзідэнты

6 августа 2015

З 14 верасня кандыдаты на пасаду Прэзідэнта краіны атрымаюць магчымасць пагутарыць з выбаршчыкамі ў тэлеэфіры, а праз яшчэ тыдзень - выступіць і на радыё. Сёння ў цэнтрвыбаркаме Беларусі назвалі дакладныя даты і час выступленняў у СМІ ўсіх удзельнікаў палітычнай гонкі. Эфір выдзяляецца бясплатна, але, калі запатрабуецца дадатковы час, кандыдат у Прэзідэнты можа яго набыць за кошт асабістых сродкаў. На пасяджэнні ЦВК абмеркавалі і арганізацыйныя моманты тэледэбатаў.

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Мы прадаўжаем парадак вядзення перадвыбарнай агітацыі. Раней усё ўкладвалася, скажам так, у двухтыднёвы перыяд, прынамсі выдзяленне эфірнага часу. Зараз кандыдаты будуць у бясплатным эфіры месяц, і гэта вельмі добра. Магчымасць напамінку аб сабе. Спачатку ў тэлевізійным эфіры, потым прадаўжаецца радыйным".

На парадку дня пасяджэння ЦВК таксама былі пытанні дэкларавання прыбыткаў патэнцыйных кандыдатаў. Дэдлайн падачы - 5  верасня. Як заявіла Лідзія Ярмошына, у тым выпадку, калі пасля праверкі  звестак выявяць істотныя парушэнні, ЦВК мае права адмовіць у рэгістрацыі. Усе падрабязнасці глядзіце сёння ў "Панараме".