У Стамбуле яўка беларусаў на выбары складае ўжо 80%

11 сентября 2016

Два выбарчыя ўчасткі працуюць у Турцыі. У Стамбуле беларусы галасуюць на ўчастку, размешчаным у будынку генеральнага консульства нашай краіны. Яўка да гэтай хвіліны ўжо 80%. Зараз са Стамбула наш карэспандэнт Таццяна Красоўская.

Заўтра ў Турцыі пачынаецца адно з найважнейшых святаў - Курбан-байрам, вуліцы пустыя - усе раз'ехаліся. Але ў консульстве Беларусі ў Стамбуле і ў пасольстве Беларусі ў Анкары актыўнасць як раз высокая, як ніколі. Тут адкрытыя ўчасткі для галасавання.

Роўна ў 08:00 прыйшоў першы наведвальнік, і далей актыўнасць не зніжалася на працягу дня. У такім мегаполісе, як Стамбул, для таго каб дабрацца да консульства, шматлікім патрэбна як мінімум гадзіна - паўтара часу. І тым не менш адданыя сваёй радзіме беларусы прарабілі гэты шлях з задавальненнем.

Мамы прыязджалі з дзеткамі, каб паказаць ім, што такое выбары. Асабліва прыемна было ўбачыць на іх нацыянальныя касцюмы і вянкі.