У Савеце Міністраў абмеркавалі парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц СНД

26 октября 2016

Парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц СНД, пасяджэнне якога пройдзе 28 кастрычніка ў Мінску, ахопіць усе актуальныя кірункі дзейнасці Садружнасці.

Сёння яго абмеркавалі ў Савеце Міністраў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Асноўная ўвага - развіццю гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва, а таксама павышэнню харчовай бяспекі. Па выніках сустрэч у Мінску плануецца зацвердзіць прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў да 2030 года, стратэгію супрацоўніцтва ў стварэнні інфармацыйнага грамадства на 10 гадоў і канцэпцыю развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці.

Зараз да падпісання рыхтуюцца шматбаковыя пагадненні па ўзаемадзеянні ў горна-металургічнай галіне, у аўтамабілебудаванні, у сферы процідзеяння вытворчасці і распаўсюджванню кантрафактнай прадукцыі.