У пасольствах Беларусі за мяжой адбыліся ўрачыстыя дыпламатычныя прыёмы

3 июля 2017

З нагоды Дня Незалежнасці ў пасольствах Беларусі за мяжой адбыліся ўрачыстыя дыпламатычныя прыёмы.

У Кішынёве на мерапрыемстве прысутнічала больш як 200 гасцей - паслы замежных дзяржаў, дэпутаты парламента Малдовы, бізнесмены, бачныя грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Ганаровым госцем на мерапрыемстве стаў Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. Што яшчэ раз падкрэслівае павышэнне ўзроўню супрацоўніцтва паміж краінамі. Чакаецца, што ў сярэдзіне ліпеня Ігар Дадон упершыню ў якасці Прэзідэнта наведае з візітам нашу краіну. Адкрываючы прыём, пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук адзначыў, што Дзень Незалежнасці - гэта дзень гонару і славы, увасабленне адзінства і згуртаванасці беларускага народа.