Вызначыліся паўфіналісты моладзевага чэмпіянату свету па хакеі

3 января 2020
Адзін з фаварытаў планетарнага форуму - каманда ЗША - спаборніцтвы пакідае. "Зорна-паласатыя" нечакана саступілі 0:1 фінам. За выхад у фінал суомі паспрачаюцца з канадцамі. "Кляновыя лісты" разбілі славакаў - 6:1. У  другім паўфінале згуляюць каманды Расіі і Швецыі. Нашы ўсходнія суседзі 3:1 адолелі  швейцарцаў, скандынавы не пакінулі шанцаў гаспадарам - чэхам - 5:0.