У адносінах Беларусі і Расіі няма ніякіх праблем

16 июня 2014

У адносінах Беларусі і Расіі няма ніякіх праблем - сёння канстатаваў і Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей на сустрэчы з Сяргеем Лаўровым.


Дыпламаты абмеркавалі шырокі спектр пытанняў - ад супрацоўніцтва ў рамках ААН да адносін з ЕС і НАТА. Найбольшую ўвагу міністры надалі працэсам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Гэтая тэма асабліва актуальна ў святле падпісанага нядаўна дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Як адзначыў Уладзімір Макей, Беларусь пры стварэнні ЕАЭС выступае за збліжэнне ўсёй еўразійскай прасторы.


У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што Еўразійскі эканамічны саюз будзе развівацца і пашырацца. У найбліжэйшы час чакаецца далучэнне да ЕАЭС Арменіі. Уступіць у саюз таксама плануе Кыргызстан.