У Мядзельскім раёне новы кіраўнік

30 июля 2021

Надаць імпульс развіццю раённага цэнтра. На такой задачы, прадстаўляючы сёння новага кіраўніка Мядзельскага раёна Аляксандра Прановіча, акцэнтаваў увагу старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын. Кандыдатуру новага кіраўніка раённай вертыкалі зацвердзілі на сесіі Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў. Губернатар Мінскай вобласці адзначыў, што кіраўніцтву раёна неабходна зрабіць многае, каб Мядзельскі край працягваў развівацца як турыстычны цэнтр, за аптымальныя тэрміны забяспечыць насельніцтва працоўнымі месцамі, а таксама павялічыць колькасць здраўніц, надаць новы імпульс развіццю сельскай гаспадаркі. Асаблівай увагі патрабуе і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а цяпер, падчас жніва, і ўборачная кампанія.

Раней Аляксандр Прановіч быў старшынёй Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў. Узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" III ступені.