У Маскве будзе падпісана праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Беларусі і Расіі

15 ноября 2017

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, развіццё інтэграцыі ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ. Гэта асноўныя тэмы сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея з міністрам Лаўровым. Сёння ў Маскве будзе падпісана праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзвюх краін на найбліжэйшыя два гады. За круглым сталом абмяркоўваюцца ключавыя моманты супрацоўніцтва. Падрабязнасці сустрэчы ўжо менш чым праз гадзіну.