У Мінску сустрэнуцца міністры абароны Беларусі і Расіі

29 октября 2014

Міністры абароны Беларусі і Расіі абмяркуюць сёння ахову паветранай мяжы Саюзнай дзяржавы. Сяргей Шайгу прыбудзе ў Мінск з рабочым візітам для ўдзелу ў сумеснай калегіі Міністэрстваў абароны дзвюх краін. У прыватнасці, кіраўнікі ведамстваў абмяркуюць стварэнне Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі. Юрый Жадобін і Сяргей Шайгу разгледзяць правядзенне сумеснай баявой падрыхтоўкі ў наступным годзе і святкаванне 70-годдзя Перамогі.