У Мінску сустрэліся саветнікі прэзідэнтаў дзяржаў "нармандскай чацвёркі"

9 декабря 2017

Пасяджэнне праходзіла за зачыненымі дзвярамі. Галоўным пытаннем парадку стаў абмен палоннымі.

Раней на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па Украіне бакі пагадзіліся завяршыць працэдуру абмену да пачатку навагодніх святаў. Увогуле намаганнямі ўдзельнікаў перамоў могуць быць вызваленыя каля 400 чалавек.