Касмічны ўрок сёння прайшоў у сталічнай гімназіі № 1

12 сентября 2018

У якасці настаўнікаў выступілі першы балгарскі касманаўт Георгій Іваноў і нямецкі лётчык-выпрабавальнік астранаўт Клаус-Дытрых Фладэ. Школьнікі бралі аўтографы ў зорных гасцей і, карыстаючыся нагодай, задавалі пытанні пра космас і бязважкасць. Клаус Дытрых-Фладэ правёў у космасе 7 сутак. Палёт балгарскага касманаўта Іванова, Героя Савецкага Саюза, працягваўся крыху больш за 24 гадзіны. Вучні малодшых класаў да візіту падрыхтавалі малюнкі, прысвечаныя асваенню космасу. А старшакласнікі расказалі пра гімназію, вучобу і выбар прафесіі.