У Мінску створана каля 700 выбарчых участкаў

9 января 2018

Cёння пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Толькі ў Мінску пададзена 345 заявак. У выніку на адно месца 6 чалавек. Выбарчыя камісіі будуць правяраць дакументы, якія падалі прэтэндэнты на дэпутацкія крэслы. Адпаведныя пасведчанні яны атрымаюць на працягу двух дзён. Рэгістрацыя прадоўжыцца да 18 студзеня, пасля чаго ў кандыдатаў пачнецца перыяд перадвыбарнай агітацыі - да 17 лютага.

Толькі ў сталіцы мандаты атрымаюць 57 кандыдатаў. Аддаць свой голас за таго ці іншага прэтэндэнта можна будзе 18 лютага. Усяго ж у горадзе створана каля 700 выбарчых участкаў.