Алімбекава, Сола, Лобастаў і Смольскі - склад зборнай Беларусі на змяшаную эстафету

2 февраля 2022
Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лобастаў і Антон Смольскі - склад зборнай Беларусі на змяшаную эстафету. Менавіта гэтая гонка адкрые алімпійскія спаборніцтвы біятланістаў, паведамляе прэс-служба НАК Беларусі. Старт адбудзецца ў Нацыянальным біятлонным цэнтры 5 лютага ў 12:00. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю з Чжанцзякоу. Усяго на зімовых Алімпійскіх гульнях у біятлоне будзе разыграна 11 камплектаў узнагарод.