У Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

1 июня 2016

Сёння ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Чакаецца, што галоўнай тэмай перамоў стане абмен ваеннапалоннымі. Нагадаем, на апошняй сустрэчы, якая прайшла ў беларускай сталіцы 18 мая, бакам не ўдалося дасягнуць прагрэсу ў гэтым пытанні. Тады спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў, што ў Данбасе назіраецца значнае паніжэнне колькасці парушэнняў.