У Мінску прайшла першая сёлета сустрэча трохбаковай кантактнай групы

16 января 2017

У Мінску сёння прайшла першая сёлета сустрэча трохбаковай кантактнай групы па вырашэнні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Перад гэтым прайшлі пасяджэнні рабочых груп па бяспецы, палітыцы, а таксама гуманітарных пытаннях. Абарона інтарэсаў цывільных асоб застаецца галоўнай задачай удзельнікаў сустрэчы. Абмяркоўваліся і пытанні поўнага спынення агню на лініі судотыку, правядзенне мясцовых выбараў у непадкантрольных кіеўскім уладам раёнах Данбаса, аднаўленне разбуранай падчас баявых дзеянняў інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе: "У мірным працэсе мелі месца некаторыя дадатныя падзеі. У прыватнасці, хацеў бы з задавальненнем адзначыць, што ў пачатку гэтага года аднавіліся пастаўкі вады і электрычнасці ў асобныя раёны Луганскай вобласці. У гуманітарнай сферы хацеў бы станоўча адзначыць жэсты добрай волі з абодвух бакоў у працэсе абмену палоннымі. Сярод палітычных тэм дыскусія канцэнтравалася, як і раней, на абмеркаванні пытанняў, звязаных з так званай формулай Шайнмаера".

Спецпрадстаўнік АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік пазней плануе сустрэцца са старшынёй АБСЕ Себасцьянам Курцам у Кіеве. А наступную сустрэчу кантактная група плануе правесці 1 лютага.