У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне кантактнай групы

24 февраля 2016

У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Як паведамілі ў МЗС Беларусі, удзельнікі сустрэчы маюць намер узгадніць пазіцыі па ключавых пытаннях бяспекі. Гэта тычыцца дадатковых дакументаў па размініраванні, а таксама забароны на правядзенне ваенных вучэнняў у 30-кіламетровай зоне ў лініі судакранання. Раней сёння адбылася сумесная сесія рабочых груп па эканамічных і гуманітарных пытаннях, а таксама пытаннях бяспекі. Напярэдадні паведамлялася, што 3-га сакавіка ў Парыжы ход выканання мінскіх пагадненняў абмяркуе "нармандская чацвёрка" на ўзроўні міністраў замежных спраў.