Дональд Трамп сустрэўся з Пятром Парашэнкам

20 июня 2017
Лідары дзвюх краін адзначылі, што ў іх выдалася канструктыўная гутарка. Праўда, што менавіта абмяркоўвалі прэзідэнты, пакуль невядома. Раней палітолагі прагназавалі, што падчас сустрэчы Трампу можа быць пададзены так званы план Парашэнкі па рэінтэграцыі Данбаса. Дакумент сярод іншага прадугледжвае спыненне антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны і ўвядзенне ў рэгіёне ваеннага становішча. Таксама план вызначае льготы для тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралююцца ўрадам, і спрашчае парадак атрымання пенсій жыхарамі самаабвешчаных рэспублік. Таксама сёння стала вядома, што на тэрыторыі Украіны могуць быць размешчаныя амерыканскія ваенныя рэзервы. Гэта адбудзецца, калі ўкраінскім уладам атрымаецца скласці з ЗША пагадненне па бяспецы, заявіў спікер Вярхоўнай рады Андрэй Парубій. Ён знаходзіцца з візітам у Злучаных Штатах разам з прэзідэнтам Парашэнкам.