У Мінску працягваецца дыпламатычная работа па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу

14 мая 2015

Сёння ў беларускай сталіцы прайшла сустрэча эканамічнай падгрупы па Украіне. Удзельнікі перамоў абмеркавалі аднаўленне банкаўскай сістэмы і аб'ектаў інфраструктуры асобных рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Асаблівы акцэнт быў зроблены на сацыяльнай сферы. Чатыры падгрупы ў рамках трохбаковай кантактнай групы былі створаныя па выніках майскай сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ і Расіі, якая таксама праходзіла ў Мінску. Акрамя эканамічных праблем, падгрупы будуць займацца вырашэннем палітычных і гуманітарных пытанняў, а таксама пытанняў бяспекі.