У Мінску на тыдні бяспеку абмяркоўвалі кіраўнікі спецслужбаў СНД

4 июня 2023

Бяспека ў нашым агульным доме - Садружнасці Незалежных Дзяржаў - стала адной з галоўных тэм на тыдні. У Мінску сабраліся кіраўнікі спецслужбаў СНД. Нягледзячы на тое што не ўсе прадстаўнікі арганізацыі, у тым ліку на вышэйшым узроўні, выяўляюць належную актыўнасць (а ў Садружнасці 11 краін і дэ-юрэ Украіна яшчэ застаецца ў СНД), супрацоўніцтва па лініі спецслужбаў было і застаецца вельмі шчыльным.

За круглым сталом у Палацы Незалежнасці мы не ўбачылі, напрыклад, прадстаўнікоў Украіны і Малдовы. Апошняя, мабыць, бярэ прыклад з суседкі, выходзячы з часткі пагадненняў і дамоў. А службовыя асобы краіны заяўляюць, што Кішынёў гатовы паскорыць выхад з СНД, як толькі гэтага запатрабуе Еўрасаюз. Зрэшты, што бывае, калі гучна зачыняеш дзверы, мы ўсе памятаем. Прыклад Грузіі самы красамоўны.

Характарызуючы становішча ў СНД, Аляксандр Лукашэнка скажа, што сітуацыя ў плане бяспекі ўсё абвастраецца. Украінскае пытанне, вядома, не адзінае. Спецслужбы, у тым ліку па партнёрскіх каналах, атрымліваюць інфармацыю аб рэальных планах па ўчыненні тэрактаў у Беларусі ўдзельнікамі баявых груп. А заходнія куратары абяцаюць збеглым сотні мільёнаў долараў за паслугі па падрыўной дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.

Аглядальнік Агенцтва тэленавін Ілона Красуцкая на тыдні асвятляла сустрэчу Прэзідэнта з кіраўнікамі спецслужб СНД. У яе больш падрабязнасцей (відэа)