У Мінску кантактная група абмеркавала сітуацыю на ўсходзе Украіны

16 октября 2018

Тэрміновыя меры па даўгачасным развядзенні агню, недапушчальнасць мінамётных абстрэлаў грамадзянскіх аб'ектаў, абмен палоннымі. Такі спектр пытанняў абмеркавалі сёння ўдзельнікі чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Кіеў на пасяджэнні сёння прадстаўляў саветнік прэзідэнта Украіны Руслан Дземчанка. Ці зменіць менавіта ён паўпрада Леаніда Кучму ў складзе групы, афіцыйна не паведамляецца.