У Мінск працягваюць прыбываць удзельнікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД

25 октября 2013
Учора ўвечар у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт Прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Адносіны паміж нашымі краінамі здаўна носяць дружалюбны характар. Што датычыцца эканамічнага складальніка, дык сёння назіраецца ўмераны рост паказчыкаў па тавараабароце паміж дзяржавамі. Аснову экспарту ва Узбекістан складаюць цукар, трактары, запчасткі для аўтамабіляў.