У. Макей пракаменціраваў знешнепалітычны ціск на Беларусь

18 сентября 2020
"Нездаровая актыўнасць, якую апошнім часам выяўляюць некаторыя замежныя краіны ў адносінах да Беларусі, - не што іншае, як умяшанне ва ўнутраныя справы". Гэта сёння заявіў і міністр замежных спраў нашай краіны. 

Уладзімір Макей пракаменціраваў знешнепалітычнае становішча вакол нашай дзяржавы. У гутарцы з прэсай ён закрануў прадузятае меркаванне заходніх суседзяў і абмеркаванне тэрміновай рэзалюцыі па Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека.

У. Макей аб абмеркаванні рэзалюцыі па Беларусі Саветам ААН па правах чалавека


Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Рэзалюцыя абсалютна надуманая. І павінен сказаць, што ствараецца вельмі небяспечны прэцэдэнт для Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Чаму? Таму што артыкул 2 Статуту ААН гаворыць выразна аб тым, што арганізацыя не павінна ўмешвацца ва ўнутраную кампетэнцыю той або іншай дзяржавы. Гэтая рэзалюцыя ўяўляе сабою адназначнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Нас здзіўляе проста дэструктыўна-разбуральныя палітычныя заявы нашых суседзяў, ды і астатніх членаў Еўрасаюза на адрас Беларусі. Парадокс - заяўляючы на словах аб тым, што яны гатовыя падтрымліваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, яны на справе падрываюць гэты суверэнітэт і незалежнасць. 

Спадзяюся, што разумны сэнс возьме верх, спадзяюся, што ўсе бакі ў дадзенай сітуацыі выявяць разважлівасць. У першую чаргу - нашы партнёры, якія абвінавачваюць улады Беларусі ва ўсіх смяротных грахах, нават не паспрабаваўшы зразумець усё, што адбываецца ў Беларусі, і аб'ектыўна ацаніць сітуацыю.

На жаль, апошнім часам мы не бачым такіх канструктыўных падыходаў з боку нашых суседзяў. У першую чаргу - з боку Літвы і Польшчы. І асабліва я здзіўляюся некаторым заявам.

Гэта датычыцца дадзенай сітуацыі: "Яшчэ астатнія ігракі не выйшлі, а малы ўжо чачотку б'е". 

Мы разумеем, чаму гэта адбываецца: там парламенцкія выбары. І таму там навыперадкі ўсе бягуць у плане таго, каб ушчыпнуць больш балюча Беларусь".
 

У. Макей пракаменціраваў знешнепалітычны ціск на Беларусь

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў: беларускія ўлады адназначна гатовыя даць адэкватны адказ на любога роду разбуральныя дзеянні звонку. У выпадку ўжывання да Беларусі санкцый урад прыме крокі ў адказ, звязаныя з унутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў.


Тэгі:

#Выборы 2020