У Гродне сёння прайшоў навучальны семінар пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў ЦВК

22 июля 2015

Да арганізацыі прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі актыўна прыступаюць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У Гродне сёння прайшоў навучальны семінар пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў ЦВК. Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў у рэгіёнах - дакладна і якасна растлумачыць задачы кампаніі членам камісій. Некаторыя пытанні, закранутыя сёння, датычыліся і фінансавання выбарчых кампаній зарэгістраваных кандыдатаў. У прыватнасці, сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік удакладніў, што выбарчыя фонды ўдзельнікаў перадвыбарнай гонкі зараз могуць складаць ледзь больш за паўтара мільярда рублёў, што ў тры разы больш за папярэднія ліміты.