Маштабны праект будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната знаходзіць канкрэтныя абрысы

17 июня 2017

Маштабны праект будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната паступова знаходзіць канкрэтныя абрысы і запускае праграму па падрыхтоўцы кадраў для будучага новага рудніка.

У эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу выконваючы абавязкі дырэктара кампаніі "Слаўкалій" Ігар Кожыч паведаміў, што інжынерныя работы па падрыхтоўцы пляцоўкі для будаўніцтва фабрыкі плануецца завяршыць да ліпеня-жніўня.

Задача комплексу - выйсці на вытворчасць 2 мільёнаў тон хларыду калію за год. Такая лічба была агучана на цырымоніі закладкі капсулы з удзелам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Фінансаванне праекта ўзяў на сябе найбуйнейшы сусветны спажывец калійных угнаенняў і наш стратэгічны партнёр Кітай. Будаўніцтва вядзецца ў альянсе з расійскай кампаніяй " Слаўкалій" і будзе завершана да 2020 года.

На прадпрыемстве будзе створана каля 2 тысяч рабочых месцаў. Для навучання персанала ствараецца спецыяльная праграма.

Аб ходзе работ на будаўнічай пляцоўцы новага калійнага камбіната, аб тым, як нараджаецца найбуйнейшы інфраструктурны праект Любаншчыны і ўсёй Беларусі, ці будуць канкурыраваць у будучыні нашы калійныя гіганты на сусветным рынку - эксклюзіўнае інтэрв'ю з кіраўніцтвам кампаніі "Слаўкалій" глядзіце ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".