У Душанбэ праходзіць пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД

27 сентября 2018

Нашу краіну на саміце прадставіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. У сваёй заяве Уладзімір Макей зрабіў акцэнт на эканамічным супрацоўніцтве, бяспецы і ўстойлівым развіцці. Міністр паінфармаваў калегаў па Садружнасці аб маючых адбыцца ў Мінску прадстаўнічых міжнародных канферэнцыях, якія звязаныя з тэматыкай бяспекі. Сярод ключавых тэм гучала канцэпцыя далейшага развіцця СНД.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы бачым нават зараз на фоне работы 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, што там дамінуе канфрантацыйная рыторыка. І гэта праблемы, ад якіх не сысці. Не толькі на поўдні прасторы СНД, але і на заходніх межах адбываецца назапашванне ваеннага патэнцыялу. Некаторыя краіны, якія мяжуюць непасрэдна з Беларуссю, прапаноўваюць нават вялізныя грошы за тое, каб іх заакіянскія саюзнікі размяшчалі свае ваенныя базы. Вядома ж, мы ўсё гэта павінны ўлічваць у нашай палітыцы і прымаць меры адэкватнага рэагавання".

Удзельнікі разгледзелі пытанні, якія ахопліваюць асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў арганізацыі. Шэраг дакументаў будзе ўнесены заўтра на разгляд кіраўнікоў дзяржаў. У іх ліку - праект канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.