У дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе юрыдычныя бар'еры будуць зведзены да мінімуму

27 февраля 2014
Такая інфармацыя прагучала на прэс-канферэнцыі Міністэрства юстыцыі. Зараз галоўная задача - знайсці кампрамісныя варыянты, якія ўстроілі б ўсе тры бакі. У цяперашні час рабочы варыянт пагаднення налічвае ўжо каля 700 старонак. Праект дагавора павінны быць гатовы да 1 мая.

Алег Сліжэўскі, Міністр юстыцыі Беларусі: Там дэталёва рэгламентуюцца ўсе нормы, якія з'яўляюцца прадметам рэгулявання ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Алег Сліжэўскі падкрэсліў, што летась міжнароднае супрацоўніцтва ў прававой сферы засталося на высокім узроўні. Падпісаны праграмы супрацоўніцтва з міністэрствамі юстыцыі Расіі, Украіны і Арменіі. На стадыі распрацоўкі - сумесныя праекты з Сербіяй, ПАР, Балгарыяй і Венесуэлай.