У Бішкеку прайшло пасяджэнне кіраўнікоў МЗС СНД

3 апреля 2015

Гатоўнасць дзяржаў СНД да канструктыўнага дзелавога ўзаемадзеяння пацверджана на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў, у іх ліку беларускі міністр Уладзімір Макей, разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў сферах бяспекі, адукацыі і культуры. Як стала вядома, Беларускі навукова-даследчы інстытут працы і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт атрымаюць статус базавых арганізацый СНД. Асобным блокам разглядалася праблематыка новых выклікаў і каардынацыі ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. На палях СМЗС была прынята заява да 40-годдзя падпісання заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.