У Белтэлерадыёкампанію паступілі тры заяўкі на ўдзел у тэледэбатах кандыдатаў у Прэзідэнты

22 сентября 2015

Тэрмін падачы заявак мінуў. Такім чынам, у тэледэбатах, якія могуць адбыцца 3 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1", плануюць прыняць удзел Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч. На правядзенне тэледэбатаў даецца адна гадзіна эфірнага часу. І сёння ў 19:30 на тэлеканале "Беларусь 1" чарговае выступленне лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча.