У Беларусі завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп

24 января 2014

Яны будуць збіраць подпісы для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Усяго зарэгістравана больш за 16 000 груп. Збіраць подпісы выбаршчыкаў будуць 280 прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і працоўных калектываў. Удзельнікам выдалі пасведчанні і падпісныя лісты. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў падоўжыцца да 10 лютага ўключна.