У Беларусі завершаны адзін з ключавых этапаў цяперашняй выбарчай кампаніі

27 января 2014

У Беларусі завершаны адзін з ключавых этапаў цяперашняй выбарчай кампаніі - рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Зараз поўным ходам ідзе збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Часу засталося не так шмат, апошні дзень - 10 лютага. Як падкрэсліваюць эксперты, выбары ў мясцовыя Саветы могуць аказацца не менш насычанымі для барацьбы за дэпутацкі мандат, чым парламенцкія. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Гродзенскім, ужо зараз прыкметна актыўнасць будучых кандыдатаў.



Падрабязнасці ў сюжэце Аляксандра Хараўца.


Здавалася б, рэгіянальны ўзровень - Саветы дэпутатаў усё ж мясцовыя - тым не менш не адмяняе палітычнай насычанасці і значнасці выбарчай кампаніі.


Гэту тэму ўзнімаў і Кіраўнік дзяржавы, напярэдадні размаўляючы з прадстаўнікамі вядучых СМІ Беларусі. Прэзідэнт адзначыў, што ўдзел у выбарчай кампаніі - гэта ў першую чаргу паказчык узроўню свядомасці нашага народа.


Часам веданне мясцовай спецыфікі робіць дэпутата раённага або гарадскога Савета больш вопытным і што важна - больш блізкім да выбаршчыка, чым высокія кабінеты.


За фарміраваннем выбарчых камісій і нядаўняй рэгістрацыяй ініцыятыўных груп - тых самых, што збіраюць подпісы за сваіх кандыдатаў - хутка грамадскасці стануць вядомыя і прозвішчы саміх кандыдатаў на дэпутацкія мандаты. Апошні дзень падачы пакета дакументаў на рэгістрацыю - 10 лютага.


Толькі ў Гродзенскай вобласці ў сакавіку выбраць трэба 2530 новых дэпутатаў у 186 акругах. Галоўная барацьба, на думку экспертаў, разгорнецца за месцы ў абласным Савеце. Ужо сёння на 60 мандатаў прэтэндуюць 70 кандыдатаў. Да канца рэгістрацыі гэтая лічба, паводле прагнозаў, стане значна вышэйшай.


Пакуль жа асабліва дакладна фіксуецца актыўнасць ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў. У вобласці іх зарэгістравалі больш за 2 тысячы.


Некаторыя эксперты ўжо зараз прымячаюць і новыя станоўчыя тэндэнцыі ў барацьбе за дэпутацкія партфелі. Увагу да мясцовых Саветаў выявілі бізнесмены.


Уладзімір Зухавіцкі, старшыня праўлення групы кампаній:


Я сам дэпутат 26-га склікання і магу сказаць, што ў асноўным дэпутаты ў нас так збіраюцца - гэта настаўнікі і ўрачы. Вельмі нядрэнна, калі прадстаўнік малога бізнесу ёсць, ён тлумачыць праблему гэтага бізнесу, таму што часам гэтыя людзі, якія там сядзяць, не зусім ведаюць вытворчасць.


Збор подпісаў і вылучэнне ад палітычных партый і працоўных калектываў прадоўжыцца да 10 лютага. Але ўжо ў перыяд з 11 па 20 лютага стане вядома, мабыць, сама важная інфармацыя - імёны і прозвішчы тых, за каго трэба аддаць свой голас 23 сакавіка.