Сербскія журналісты падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за дапамогу, якую аказала Беларусь Сербіі

10 июня 2014

Будучыня двухбаковых адносін Беларусі і Сербіі, узаемадзеянне з Еўрасаюзам і цікавасць да Еўразійскага саюза… Усе гэтыя пытанні напярэдадні афіцыйнага візіту ў Белград гучалі ў інтэрв'ю Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі сербскім СМІ: грамадска-палітычнаму штодзённіку Палітыка і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Радыё і тэлебачанне Сербіі. І сёння поўная версія гадзіннай гутаркі з'явілася ў друкаваным выданні штодзённіка Палітыка.


Самыя актуальныя і цікавыя моманты інтэрв'ю - у Дар'і Белавусавай-Пятроўскай.


Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Радыё і тэлебачанне Сербіі - нацыянальны медыяхолдынг краіны, найбуйнейшы вяшчальнік на тэрыторыі былой Югаславіі і Балкан. З 1992 года ўсе галоўныя падзеі палітыкі і эканомікі тэлегледачы, а патэнцыйная аўдыторыя каля 4 мільёнаў чалавек, даведваюцца менавіта ад іх. Вядучы журналіст-міжнароднік Бркіч Боян у Мінску ўпершыню, і ўпершыню яго суразмоўца - Прэзідэнт Беларусі. У Сербіі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам быў некалькі разоў, таму першае пытанне аб адносінах беларускага лідара да дзяржавы ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава.



Адна з галоўных тэм інтэрв'ю - гандлёва-эканамічныя стасункі. Цяперашнія дзве сотні мільёнаў долараў тавараабароту за год - не мяжа. Стаіць задача павялічыць лічбу да паўмільярда і для гэтага ёсць усе перадумовы. Беларусь пастаўляе ў Сербію тралейбусы, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі і трактары. Сербія нам - будаўнічыя матэрыялы, металічную арматуру, электрычныя акумулятары, гародніну і садавіну. Але самае галоўнае - паспяхова працуе сумеснае прадпрыемства па зборцы трактароў, і ў планах адкрыць яшчэ некалькі.


Не абышлі ў інтэрв'ю і міжнародную тэматыку. Размова, у прыватнасці, зайшла аб адносінах з Еўрасаюзам і НАТА, а таксама аб уменні весці незалежную знешнюю і ўнутраную палітыку. Сербскія журналісты цікавяцца: як Беларусі атрымліваецца захаваць стабільнасць у такі няпросты час?


Не абышлі бокам тэму ўзаемаадносін Беларусі і Захаду..


Зразумелая цікавасць Сербіі і да Еўразійскага эканамічнага саюза. Дамова аб яго стварэнні была падпісаная ў канцы мая ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Расіі і Казахстана. Журналісты цікавяцца: якой Аляксандр Лукашэнка бачыць будучыню саюза і ці ёсць у ім месца для іншых краін, напрыклад, Сербіі.


Інтэрв'ю доўжылася амаль гадзіну, Кіраўнік дзяржавы адказаў больш чым на 10 пытанняў. Ужо ў адсутнасць прэсы сербскія журналісты цяпло падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за дапамогу, якую аказала Беларусь Сербіі. Нядаўна краіна перажыла самую разбуральную паводку ў сваёй гісторыі.


Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі сербскія тэлегледачы ўбачаць ужо заўтра ў прайм-тайм - 9 гадзін вечара. Таксама яго будуць трансляваць на сербскім радыё. А друкаваны варыянт выйшаў у выданні Палітыка. Гэта найстарэйшае, заснаванае ў 1904 годзе, і адна з самых папулярных газет на Балканах.