У Беларусі завяршаецца першы этап кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы

27 декабря 2013
Сёння ўтворацца тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Да 6-га студзеня з'явяцца акруговыя, а да 5-га лютага - участковыя камісіі. Вылучэнне кандыдатаў пачнецца з 12-га студзеня. Пасля рэгістрацыі, якая завершыцца 20-га лютага, стартуе агітацыя.

Адзначым, пасля ўнясення змен у выбарчае заканадаўства, выраб інфармацыйных матэрыялаў аб прэтэндэнтах бяруць на сябе выбаркамы. Кандыдатам жа дазволена фарміраваць (для правядзення агітацыі) асабістыя фонды. Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 23-га сакавіка надыходзячага года.