У Беларусі сёння трэці дзень датэрміновага галасавання

8 октября 2015
За першыя два дні аддаць свае галасы на ўчасткі прыйшлі амаль 11% выбаршчыкаў. Гэтыя звесткі апублікаваныя сёння на сайце Цэнтрвыбаркама. Больш за ўсё выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавала ў Гомельскай вобласці. У Мінску лічба склала 10,67%. За межамі Беларусі прагаласавалі больш як 7% выбаршчыкаў. Датэрміновае галасаванне падоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.