А. Бяляеў: Польшча вядзе палітыку мілітарызацыі

24 сентября 2021

Польшча сцягвае ваенную тэхніку да нашых меж. Размова аб 250 танках Abrams. Баявыя машыны набудуць у Злучаных Штатаў. Дзеянні афіцыйнай Варшавы па дачыненні да Беларусі можна расцэньваць як агрэсіўныя і недружалюбныя. Такім меркаваннем з намі падзяліўся палітолаг Аляксей Бяляеў. Зрэшты, Польшча даўно імкнецца да мілітарызацыі і выступае за стварэнне пастаяннай ваеннай базы з дапамогай амерыканцаў.