У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца начальнік Генштаба Узброеных сіл Арменіі

30 августа 2016

У гэтыя дні ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца і начальнік Генштаба Узброеных сіл Арменіі. Напярэдадні Юрый Хачатураў сустрэўся з міністрам абароны Андрэем Раўковым. Бакі абмеркавалі сумесную баявую падрыхтоўку ў рамках АДКБ, а таксама супрацоўніцтва ў галіне супрацьпаветранай абароны - у гэтым кірунку Беларусь дасягнула значнага поспеху ў апошнія гады.