У Беларусі працягваюць працу міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ і СНД

3 сентября 2015

Сёння іх галоўная задача - праверка выбарчых участкаў у сталіцы і рэгіёнах. Напрыклад, ці гатовыя ўрны і месцы для галасавання, наколькі падрыхтаваныя і інфармаваныя члены выбаркамаў, як ідзе падрыхтоўка спісаў выбаршчыкаў.

На выбары ў нас чакаюць каля 800 міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ і СНД. Таксама зараз праходзіць яшчэ адзін важны этап кампаніі - падача заяў у ЦВК на рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты.

І вось тут навіна, якая найбольш абмяркоўваецца, - гэта выбыванне з гонкі за галоўную палітычную пасаду Віктара Цярэшчанкі, які, як апынулася, не змог набраць патрэбных ста тысяч подпісаў. Так што, на днях патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты засталося чацвёра. І прама зараз аб гэткім нечаканым павароце і чутках вакол яго мы пагаворым з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай (відэа).