У Беларусі прадаўжаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты

3 августа 2015

У краіне зараз працуе 8 ініцыятыўных груп. Дарэчы, дзве з іх ужо здалі частку падпісных лістоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. 100 тысяч подпісаў здадзена за вылучэнне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі, і больш як 500 подпісаў - у Анатоля Лябедзька. Нагадваем, для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты трэба сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў. Кожны беларус павінен ставіць свой подпіс толькі асабіста.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты прадоўжыцца да 21 жніўня. Грамадзяне могуць ставіць подпісы за некалькіх прэтэндэнтаў, але не больш чым адзін раз.