У Беларусі працягваецца перадвыбарная кампанія

22 августа 2016

У Беларусі працягваецца перадвыбарная кампанія - яе агітацыйны этап. Да гэтага моманту ў мясцовыя органы ўлады і ў выбарчыя камісіі паступіла больш за тры сотні зваротаў грамадзян.

Часцей за ўсё беларусы цікавяцца дзейнасцю тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбаркамаў. Шмат запытаў звязана з актыўнасцю ініцыятыўных груп. Прыкладна кожны пяты зварот прысвечаны вылучэнню і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама перадвыбарнай агітацыі. Выклікаюць цікавасць выбаршчыкаў і пытанні акрэдытацыі і дзейнасці назіральнікаў, а таксама нюансы электаральнага заканадаўства. Тым часам, паводле інфармацыі ЦВК, каля 20 кандыдатаў у дэпутаты адмовіліся ад перадвыбарнай гонкі. У дадзены момант на 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць больш за 500 чалавек, аднак і гэтыя лічбы могуць змяніцца. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 11 верасня.