У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне

6 октября 2015

Літаральна праз гадзіну па ўсёй краіне адкрыюцца выбарчыя ўчасткі. Бюлетэні будуць выдавацца па прад'яўленні пашпарта або даведкі аб яго страце. Калі ж у выбаршчыка няма пашпарта - (напрыклад, ён знаходзіцца на атрыманні візы) - але ён унесены ў спісы для галасавання, - бюлетэнь выдадуць на аснове службовага пасведчання, студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй або вадзіцельскага пасведчання. Вайскоўцы могуць скарыстацца ваенным білетам. Датэрміновае галасаванне - распаўсюджаная сусветная практыка. Як правіла, так галасуюць тыя, хто не можа па шэрагу прычын гэта зрабіць у дзень выбараў.

Галасаваць у Беларусі (як датэрмінова, так і ў дзень выбараў) можна толькі па месцы рэгістрацыі. Ніякіх адмацавальных талонаў не прадугледжана. Гэта з'яўляецца гарантыяй таго, што выбаршчык не прагаласуе двойчы.

(Глядзець інфармацыйны ролік)