Веданне правіл бяспекі праверылі ў сталічным гандлёвым цэнтры

19 февраля 2020
Займальныя квэсты і няпростыя віктарыны. Усяго больш за 13 пляцовак бяспекі працуюць у адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. Міністэрства па надзвычайных справах праводзіць акцыю ў рамках адзінага дня бяспекі. Тэсты на веданне асноў хуткай дапамогі, а таксама пытанні аб дзеяннях у экстрэмальнай сітуацыі супрацоўнікі МНС задаюць дзецям і дарослым. Абавязковы этап - праверка жыхароў сталіцы на веданне правілаў пажарнай бяспекі.

Ад тэорыі пераходзілі і да практыкі. Аказанне першай дапамогі: непрамы масаж сэрца, штучнае дыханне. Майстар-клас ад ратавальнікаў. Удзельнікаў, якія прайшлі на выдатна ўсе этапы ўрока па бяспецы, узнагародзілі.