У Беларусь сёння прыбывае парламенцкая дэлегацыя Польшчы

11 апреля 2017

Яе ўзначаліць сустаршыня двухбаковай парламенцкай групы Сойма гэтай краіны Адам Андрушкевіч. Запланаваны сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў і перамовы ў Наваградскім і Лідскім райвыканкамах. Акрамя таго, у праграме візіту - наведванне некаторых рэгіянальных прадпрыемстваў і сустрэча з прадстаўнікамі Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі.

Госці пабываюць у замкавым комплексе "Мір", Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку і ў Лідскім замку.